Ёсць тры базавыя формулы для перамоваў аб заканчэнні вайны — Washington Post

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн / @V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн / @V_Zelenskiy_official

Прэзідэнты ЗША Джо Байдэн і Украіны Уладзімір Зяленскі падчас учорашняй сустрэчы закранулі і магчымасці перамоваў аб міры з Расіяй. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на экспертаў.

У сераду Байдэн зноў пацікавіўся ў Зяленскага "цяперашнімі думкамі пра тое, як гэта павінна выглядаць". Выданне нагадвае, што ў ЗША бачаць тры розныя мадэлі для перамоваў. Адну з іх у мінулым месяцы агучыў Зяленскі. Гэты план уключае вывад расійскіх войскаў з усёй украінскай тэрыторыі, уключаючы Крым і раёны Усходняга Данбаса. Другі варыянт — вывад войскаў на рубяжы 2014 года. Трэці — вывад расійскіх войскаў з Данбаса, пры гэтым Крым застаецца за Расіяй. Кіеў згодны толькі на першы варыянт. Па словах Зяленскага, мір можа наступіць толькі тады, калі расійскія войскі адступяць з усёй акупаванай тэрыторыі.

Зрэшты Байдэн на сустрэчы ў сераду прызнаў, што гэтыя размовы пакуль абстрактныя, паколькі няма ніякіх прыкмет таго, што Расія зацікаўленая ў перамовах.

"Чаго хочуць рускія, дык гэта спынення агню, часу на абнаўленне, перагрупоўку і падрыхтоўку новых сіл", — кажа ў інтэрв'ю выданню Ліяна Фікс, навуковы супрацоўнік па Еўропе ў Радзе па міжнародных адносінах.

Тым часам у ЗША мяркуюць, што новыя сістэмы ўзбраення, якія атрымае Украіна ад саюзнікаў, у прыватнасці сучасныя сістэмы СПА Patriot, дапамогуць ёй супрацьстаяць расійскім авіяўдарам па ўкраінскай інфраструктуры. Гэтыя сістэмы не вырашаць усіх праблемаў, але гэта "яшчэ адзін крок з многіх крокаў, якія мы рабілі".

"З гэтай батарэяй [Patriot] мы прапануем вялізныя магчымасці, але Злучаныя Штаты і саюзнікі па-ранейшаму будуць працаваць над узмацненнем супрацьпаветранай абароны Украіны", — кажуць у Вашынгтоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі