Ёлак прадаюць нашмат больш, чым трэба беларусам

Напярэдадні Новага года Еўрарадыё вырашыла даведацца, дзе беларусы могуць купіць святочную ялінку, колькі гэта будзе каштаваць і ці можна самому, як у вядомай песеньцы, ссекчы ў лесе ёлачку пад самы карэньчык. Мы паразмаўлялі з галоўным спецыялістам Міністэрства лясной гаспадаркі Алінай Валявач.

“З 24-га адкрываюцца нашыя гандлёвыя кропкі. Яны будуць арганізаваныя ў кожным раёне. Цэны Мміністэрства лясной гаспадаркі: ёлачка да аднаго метра – 9.200, ад метра да двух – 12.700, ад двух да трох – 16.100”.

Аліна Валявач запэўніла Еўрарадыё, што кожны жадаючы зможа забяспечыць сябе ялінкай у Новы год:

“Штогод намі прадаецца каля 150 – 160 тысяч штук. Міністэрства лясной гаспадаркі можа забяспечыць усіх жадаючых. Толькі на навагодніх плантацыях налічваецца больш за 400 тысяч штук ялінак, прыдатных для рэалізацыі, што ў некалькі разоў перавышае патрэбы нашых грамадзянаў. ”

Аднак нягледзячы на гэта, шмат хто ўсё роўна паддаецца спакусе ссекчы елку наўпрост у лесе. Безпакараным гэта не застанецца. Гаворыць Аліна Валявач:

“Сёлета выйшаў новы Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. Паводле яго вызначаныя штрафы. Для грамадзянаў – ад 20 да 50 базавых велічыняў, гэта мільён семсот тысяч рублёў. А для індывідуальнага прадпрымальніка ад 700 тысяч да 7 мільёнаў рублёў. Гэта ў лясах першай групы. Трошку ніжэйшыя штрафы ў лясах астатніх, у лясах другой групы”.

Але нават такія штрафы не могуць спыніць некаторых ахвочых. Так, музыка Лявон Вольскі гатовы заплаціць штраф за ссечаную елку, толькі каб прынесці яе ў падарунак:

“Добра, можна падарыць. Расплаціцца штрафам у 500 тысячаў і прынесці дадому такую вялізную ёлішчу з лесу”.

Галоўнае, каб падарунак быў у радасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі