Яўген Баскін хадайнічае пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці

Яўген Баскін хадайнічае пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці

Кіраўнік групы кампаній "Сервалюкс" Яўген Баскін, як і іншыя фігуранты яго крымінальнай справы, цалкам кампенсавалі прычыненую дзяржаве шкоду. Яны хадайнічаюць пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Між тым само следства працягваецца.

Кіраўніцтва групы кампаніяў "Сервалюкс" на чале з Баскіным затрымалі 14 сакавіка 2016 года. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Як абвяшчала КДБ, шкода ацэньвалася ў 370 мільярдаў рублёў.

Пасля затрымання Баскін знаходзіўся пад вартай. Але ўжо 22 сакавіка яго перавялі пад хатні арышт. 1 ліпеня прэс-служба КДБ паведаміла, што Баскін адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, бо цалкам кампенсаваў шкоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі