У СІЗА апынулася "адна з цэнтральных фігур беларускага бізнесу"
![Якія прэтэнзіі маюць сілавікі, пакуль невядома](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/varf01.jpg.webp?itok=cY1LRGkh)
Якія прэтэнзіі маюць сілавікі, пакуль невядома / nashaniva.com
У СІЗА апынулася "адна з цэнтральных фігур беларускага бізнесу". Як паведамляе "Наша ніва", на мінулым тыдні арыштаваны нафтавы магнат і саўладальнік "Гіпа" і іншых кампаній Васіль Варфаламееў. Якія прэтэнзіі маюць да яго сілавікі, пакуль невядома.
Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Варфаламеева няма. Вядома, што апошнім часам ён жыў за мяжой.
Васіль Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых бізнесменаў Беларусі. Капітал ён зарабіў на гандлі нафтапрадуктамі.
![У СІЗА апынулася "адна з цэнтральных фігур беларускага бізнесу"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Varf.jpg.webp?itok=l5PsoC8p)
Васіль Варфаламееў / nashaniva.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.