Яшчэ адзін вайсковы беларускі эшалон адпраўлены ў Гомель

Танк на чыгуначнай платформе

Танк на чыгуначнай платформе / "Ваяр"

На чыгуначную станцыю Навабеліцкая (Гомель) адпраўлены яшчэ адзін беларускі вайсковы эшалон, паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Папярэдні эшалон з 37 вагонаў, як расказвала Еўрарадыё, быў адпраўлены 11 жніўня са станцыі Барысаў.

14 жніўня са станцыі Заслонава (у Віцебскай вобласці) на станцыю Навабеліцкая быў адпраўлены эшалон з 17 вагонаў. У ім быў адзін вагон з вайскоўцамі і 16 вагонаў-платформаў з ваеннай тэхнікай. Паводле звестак чыгуначнікаў, у Гомель перакінулі адзін з батальёнаў 19-й механізаванай брыгады (в/ч 14398).

Вайсковыя эшалоны адпраўляюць у бок мяжы з Украінай на фоне размоваў аб правакацыях ня мяжы.

"Тым не менш, перамешчаныя на мяжу з Украінай аб'ёмы ваеннай тэхнікі, боепрыпасаў і асабістага складу ў цяперашні час не могуць сведчыць пра якое-небудзь значнае "ўзмацненне" мяжы ў гэтым напрамку", — адзначаюць у "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі". На іх думку, рэжым Лукашэнкі проста стварае ілюзію актыўных дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі