Да мяжы з Украінай у Беларусі адправілі толькі адзін вайсковы эшалон

Танк на чыгуначнай платформе

Танк на чыгуначнай платформе / "Ваяр"

У Беларусі да мяжы з Украінай адправілі толькі адзін вайсковы эшалон. Пра гэта кажа стваральнік "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі" Сяргей Вайцяховіч:

"11 жніўня быў адпраўлены са станцыі Барысаў на станцыю Навабеліцкая адзін вайсковы эшалон у саставе з 67 вагонаў. У саставе было два пасажырскія вагоны з асабістым складам УС РБ і два крытыя вагоны з рыштункам. Астатнія ўсе — з тэхнікай гусенічнай і колавай".

На станцыі Навабеліцкай ад цягніка адчапілі дзевяць вагонаў і адправілі іх на Мазыр, а астатнія разгрузілі.

"На сённяшні дзень на 12:00 паведамленняў, што ў Гомельскую вобласць былі перакідванні нейкіх злучэнняў механізаваных, нам не паступала", — канстатуе Вацяховіч. Паводле яго словаў, адзін эшалон — "гэта ўвогуле ні аб чым".

На выходных Лукашэнка заявіў, быццам над Магілёўскай вобласцю збілі групу ўкраінскіх дронаў, якія ляцелі на Расію. Ён загадаў узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім напрамках. Пасля гэтага Мінабароны размясціла ў сацсетках відэаролік з пагрузкай тэхнікі на чыгуначны транспарт.

Разам з тым украінскія памежнікі заявілі, што не фіксуюць канцэнтрацыі дадатковых сіл на беларускім кірунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі