Яшчэ адзін банк прыпыніў выдачу крэдытаў на нерухомасць

Наступным пасля “БелВЭБ” банкам, які часова прыпыніў крэдытаванне нерухомасці, стаў “БПС-Ашчадбанк”. Раней тут выдавалі жыллёвыя крэдыты пад 30,5% гадавых (стаўка рэфінансавання + 7 п.п.). Пакуль сваё рашэнне банк не каментуе, паведамляе TUT.BY.

Нагадаем, банк “БелВЭБ” 13 верасня першым перастаў прымаць заяўкі на жыллёвыя пазыкі. Тут кажуць, што гатовыя аднавіць доўгатэрміновае крэдытаванне пры зніжэнні ставак на міжбанкаўскім рынку.

Справа ў тым, што кошт рублёвых рэсурсаў у апошнія дні даходзіў да 80% гадавых. Па меркаванні эканамістаў, менавіта гэта і стварае складанасці на рынку крэдытных паслуг.

Практычна ўсе банкі змянілі свае ўмовы па фінансаванні нерухомасці. Самы танны крэдыт на будоўлю жылля зараз можна ўзяць у “Беларусбанку” (28,5% гадавых, то бок СР+5 п.п.). Гэта адзіны банк, які пакуль што не абвясціў пра павышэнне ставак па падобных крэдытах.

Даражэй за ўсё жыллёвы крэдыт каштуе ў “Франсбанку” — там фіксаваная стаўка ў 50% гадавых.

Фота: www.hata.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі