Вы тут

Яшчэ аднаму палітвязню прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні

Ліст Сяргея Раткевіча

Палітвязень Сяргей Раткевіч адмовіўся ад прапановы напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта ён паведаміў у лісце на волю.

54-гадовы мужчына адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №17 у Шклове. Яму прысудзілі 5 год за нібыта “гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Ён быў затрыманы 30 жніўня 2020 года на адным з нядзельных маршаў у Мінску.

Інфармацыя пра тое, што палітвязням прапануюць пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, стала з'яўляцца з пачатку чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.