Ярмошына: У пажаданні, каб 30% дэпутатаў былі ў новым парламенце, нічога новага

Ярмошына: У пажаданні, каб 30% дэпутатаў былі ў новым парламенце, нічога новага

Падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў 21 красавіка з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасць пераходу 30% складу сённяшняга парламента ў парламент чарговага склікання. Нібыта, для таго, каб дэпутаты з вопытам парламенцкай працы навучылі маладых калег усім нюансам заканатворчай працы. Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у гэтым пажаданні няма нічога новага, яно гучыць кожны раз напярэдадні чарговых парламенцкіх выбараў. І, кажа старшыня ЦВК Еўрарадыё, звычайна гэтая лічба вытрымліваецца падчас фармавання новага парламента.

Лідзія Ярмошына: “Я думаю, што на дадзены момант у нетрах парламента вядуцца кансультацыі: хто з дэпутатаў пойдзе на другі ці на трэці тэрмін. Сыходзячы з гэтага, гэтыя прапановы, мяркую, па выбарчых акругах будуць прадстаўленыя мясцовым уладам і будзе арганізаваная на месцах падтрымка працоўнымі калектывамі ў фармаванні ініцыятыўных груп. Тэхналагічна ў гэтым няма нічога складанага. Галоўнае, каб пазначаныя асобы сапраўды былі моцнымі кандыдатамі і былі падтрыманыя мясцовым насельніцтвам”.

Нагадаем, як раней казала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў каментары Еўрарадыё, парламенцкія выбары сёлета мусяць прайсці не пазней за 11 верасня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі