Вы тут

Ярмошына: скарга студэнткі на Лукашэнку — гэта сцёб

Лідзія Ярмошына / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё​

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 14 жніўня назвала сцёбам скаргу 20-гадовай беларускай студэнткі на Аляксандра Лукашэнку. Кіраўніца ЦВК нагадала, што і сама дзяўчына называе сваю скаргу ў суд перфомансам. "Яна ж і кажа, што гэта перфоманс, так што, як кажа моладзь, гэта сцёб", — сказала Ярмошына.

"Яна выдатна разумела, што абскардзіць гэты ўказ [аб прызначэнні парламенцкіх выбараў на лістапад. — Еўрарадыё] немагчыма. І гэта сапраўды не прадугледжана заканадаўствам. Ну, прарэкламавала сябе", — лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

У цэлым да такіх ініцыятываў маладых людзей Ярмошына ставіцца пазітыўна. "Добра, калі маладыя людзі праяўляюць цікавасць да палітыкі. Значна горш, калі яны абыякавыя", — заявіла яна.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20-гадовая студэнтка з Мінска паспрабавала абскардзіць указ Лукашэнкі аб правядзенні парламенцкіх выбараў, прызначаных на лістапад. Выбары пройдуць на 10 месяцаў раней за заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў дзейнга парламента. Дзяўчына ў сваёй скарзе сцвярджала: указ пазбаўляе яе магчымасці балатавацца ў дэпутаты, таму што праз рашэнне кiраўнiка дзяржавы выбары адбудуцца да таго, як ёй споўніцца 21 год, што дало б ёй права вылучаць сваю кандыдатуру. Суд адмовіўся разглядаць скаргу студэнткі на Аляксандра Лукашэнку.