Ярмошына: Актыўнасць праяўляе толькі адзін патэнцыйны кандыдат — граф

На сённяшні дзень актыўнасць праяўляе толькі адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі — граф Аляксандр Прушынскі. Аднак ён не можа быць зарэгістраваны, паколькі не нарадзіўся на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта 30 чэрвеня заявіла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, іншыя патэнцыйныя кандыдаты актыўнасці не праяўляюць.

Кандыдатам у прэзідэнты Беларусі хоча стаць граф

Як паведамляла Еўрарадыё, пра свой намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах граф Аляксандр Прушынскі заявіў яшчэ ў красавіку. Ён сцвярджае, што нарадзіўся пад Ваўкавыскам, а потым яго сям'я эмігравала. Па словах Прушынскага, выбарчую кампанію ён намераны выкарыстаць для прапаганды сваіх ідэяў.

Нагадаем, у аўторак Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка (гэта была прапанова Цэнтрвыбаркама).

Учора апазіцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў заклікаў усіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбараў, паколькі ніводная апазіцыйная структура не здолее сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў. Ён прапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча.


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі