Вы тут

Ярмоленка: Наўрад ці ў нас атрымаецца дамовіцца з Ханком

Анатоль Ярмоленка. Фота: БелТА

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка не спадзяецца паразумецца з кампазітарам Эдуардам Ханком. Пра гэта ён распавёў журналістам падчас "Зорнай гадзіны" ў прэс-цэнтры "Славянскага базара ў Віцебску".

"Не я пачынаў гэты канфлікт, не я яго культываваў. Ханок сказаў: "Не спявайце мае песні". Я і не буду. Хаця, вядома, "Вы шуміце, бярозы" — адзін з нашых залатых хітоў, — цытуе Анатоля Ярмоленку агенцтва БелТА. — Я чуў выступ Ханка і зразумеў, што наўрад ці ў нас атрымаецца дамовіцца. 

Таму мы запусцілі новую версію песні, напісаную Маркам Тайтлерам, — яна будзе гучаць сёння на канцэрце. Думаю, яна будзе нязвыклай пры першым праслухоўванні. Але, паверце, пасля пятага праслухоўвання ўсе прызвычаяцца". 

Кампазітар Эдуард Ханок забараніў некаторым артыстам выконваць пяць папулярных песень, да якіх напісаў музыку: "Малиновка", "Я у бабушки живу", "Завіруха", "Счастливый случай" і "Вы шумiце, бярозы". Сваю пазіцыю ён патлумачыў непавагай да яго асобы і парушэннямі аўтарскіх правоў.

Увосень Ханок збіраецца падаць у суд на лідара "Сяброў" Анатоля Ярмоленку і Ядзвігу Паплаўскую, якая выконвала яго песні ў дуэце з Аляксандрам Ціхановічам.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі