Януковіча абвясцілі ў вышук за наўмыснае забойства

Пячэрскі раённы суд Кіева вынес пастанову аб затрыманні Віктара Януковіча. Як перадаюць украінскія СМІ, пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў генпракурора Украіны Алег Махніцкі. Вышукам экс-прэзідэнта займаюцца аператыўна-вышуковыя падраздзялення Службы бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў.





У вышук таксама абвешчаны былы генпракурор Віктар Пшонка і шэраг іншых асоб, якіх падазраюць у датычнасці да масавых забойстваў.





Месцазнаходжанне многіх чыноўнікаў з каманды Януковіча цяпер невядомае.





Фота — lenta-ua.net