"Ямачны рамонт" у Баранавічах раўняюць нагамі (відэа)

"Ямачны рамонт" у Баранавічах раўняюць нагамі (відэа)

Незвычайны спосаб ямачнага рамонту на дарогах зафіксаваны на днях у Баранавічах. На YouTube яго выклаў Валерый Савіцкі з каментаром "За што плацім грошы?".

Трактар "латаў" ямы на дарозе, прычым кіроўца проста патаптаўся нагамі, раўняючы новае дарожнае "пакрыццё". Патаптаўшыся, такртарыст заскочыў у кабіну трактара і з'ехаў. Як удакладняе intex-press.by, новая форма рамонту была зафіксаваная ў завулку Клубным.

Працэс рамонту трапіў на відэарэгістратар кіроўцы, якому трактарыст перагарадзіў дарогу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі