Якія санкцыі могуць пагражаць Uber і яго партнёрам у Беларусі?

Якія санкцыі могуць пагражаць Uber і яго партнёрам у Беларусі?

У лісце Нацбанка Беларусі схема разліку сервісу Uber з транспартнымі кампаніямі была названая незаконнай. Галоўная прэтэнзія —  выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні разлікаў за аказаныя ў нашай краіне транспартныя паслугі. З ліста Нацбанка было незразумела, ці будуць нейкія наступствы для Uber.

Мінская юрыдычная кампания Verdict на сваёй старонцы ў Facebook выказала меркаванне, што "занепакоенасць з нагоды наяўнасці праблем у Uber або яго партнёраў у Беларусі пакуль заўчасная". Пасярэдніцкія паслугі, якія аказвае сервіс (ён самастойна ўтрымлівае ўзнагароджанне з сумы сродкаў, атрыманых ад пасажыраў), з'яўляецца парушэннем заканадаўства, але Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжвае прамой адказнасці для рэзідэнта-замоўцы.

Штраф могуць накласці толькі на ІП ці кампанію за незаконнае прыняццё валюты ў якасці плацёжнага сродку — ад 100 да 200 базавых велічынь, гэта ад 2450 да 4900 рублёў (з канфіскацыяй валюты ці без канфіскацыі). Справа ў тым, што беларускі перавозчык атрымліваў ад нідэрландскай кампаніі на свой рахунак сродкі ў доларах. Аднак і гэтая праблема вырашаецца, калі іх будуць пераводзіць у беларускіх рублях (як і было да жніўня, калі верыць лісту Нацбанка).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі