Якая была нарада ў Лукашэнкі: "архіўная" ці "свежая"?

Якая была нарада ў Лукашэнкі: "архіўная" ці "свежая"?

У тэлеграм-каналах з'явілася канспіралагічная тэорыя, што запіс сённяшняй нарады Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі "па актуальных пытаннях" — архіўны. Нібыта ён зроблены ў часы "дармаедскіх пратэстаў" у 2017 годзе. Падставай для гэтага сталі словы Лукашэнкі пра тое, што "аснова ўсіх гэтых так званых пратэстуючых — людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя".

Аднак прысутны на нарадзе Андрэй Раўкоў — у цывільным адзенні. Так ён пачаў хадзіць са студзеня 2020-га, калі стаў дзяржсакратаром Савета бяспекі. А ў 2017 годзе ён быў міністрам абароны і хадзіў у вайсковай форме. Так што нарада ўсё ж свежая.

Лукашэнка выказаўся наконт удзельнікаў акцый пратэсту, якія ўжо чацвёрты дзень праходзяць па ўсёй краіне. Ён лічыць, што пратэстуюць людзі з... крымінальным мінулым і беспрацоўныя. Кіраўнік дзяржавы не можа (ці не хоча) паверыць, што пратэстныя настроі ахапілі самыя розныя слаі грамадства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі