Як звязаны нафтавы тэрмінал у Рызе і самалёт, на якім мог лётаць Лукашэнка

B.L.B. Baltijas Terminals / nra.lv
B.L.B. Baltijas Terminals / nra.lv

Беларусь і Расія ў канцы лютага падпісалі пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. Гаворка ідзе амаль пра 10 млн тон за 2021–2023 гады.

Пацярпець ад гэтага могуць не толькі абстрактныя Літва і Латвія, але і цалкам канкрэтны чалавек. А менавіта — Аляксей Чулец, даўні партнёр беларускага алігарха Мікалая Вараб'я. Расказваем як.
 

Я ў Прыбалтыцы сяджу 

Афіцыйны Мінск пагражаў перанакіраваць свае грузы ў расійскія парты яшчэ ў сярэдзіне 2020-га. Маўляў, Літва і Латвія дазваляюць сабе "недружалюбныя крокі" — так на мове чыноўнікаў называюцца санкцыі, уведзеныя за парушэнні правоў чалавека. Нягледзячы на больш дарагую і доўгую лагістыку, рашэнне было прынята: цяпер беларускае паліва, якое адпраўляецца на экспарт, будзе пераадольваць шлях да Санкт-Пецярбурга.

Как связаны нефтяной терминал в Риге и самолёт, на котором мог летать Лукашенко

Аляксея Чульца і Мікалая Вараб'я ўпершыню пачалі згадваць разам у кантэксце эстонскай кампаніі NT Marine, якая ў канцы 2019-га нечакана атрымала квоту на пастаўку расійскага вугалю ва Украіну. Дэ-юрэ Чулец адзіны ўласнік кампаніі, але РБК наўпрост звязваў фірму менавіта з Вараб'ём.

Аляксею Чульцу належыць кампанія Tintrade, якая ёсць уласнікам рыжскага тэрмінала B.L.B. Baltijas Terminals. Беларусь экспартуе нафтапрадукты праз гэты тэрмінал ужо некалькі гадоў. Увосень 2020-га падкантрольная Вараб'ю Новая нафтавая кампанія, якая атрымала статус спецэкспарцёра нафтапрадуктаў, выстаўляла цэны з улікам транспарціроўкі менавіта праз B.L.B. Baltijas Terminals.

Еўрарадыё адправіла запыт на каментар у B.L.B. Baltijas Terminals, аднак нам у кампаніі не адказалі.

Кампанію Tintrade звязваюць з некалькімі афшорамі, канчатковы бенефіцыяр якіх — Чулец. Пацвердзіць узаемасувязь паміж якім-небудзь з іх з Мікалаем Вараб'ём на цяперашні момант немагчыма.
 

Каб чужыя баяліся

Калі Беларусь і праўда вырашыць скараціць пастаўкі нафтапрадуктаў праз парты балтыйскіх краін (а то і цалкам адмовіцца ад іх), гэта пазбавіць кампаніі Чульца часткі даходаў. Аднак ёсць некалькі нюансаў.

Дзяржаўная Беларуская нафтавая кампанія сапраўды можа выконваць палітычнае рашэнне і вазіць прадукцыю ў порт Усць-Луга. Новая нафтавая кампанія так рабіць не абавязаная. Але на 10 сакавіка былі запланаваныя таргі на пастаўку мазуту ад ННК — і менавіта праз расійскія парты.

Беларускія трэйдары пакуль працягваюць выкарыстоўваць латвійскі порт. Ёсць звесткі і пра планы трэйдараў задзейнічаць эстонскія парты для перавалкі цёмных нафтапрадуктаў.
 

Што яшчэ вядома пра Аляксея Чульца

Аляксей Чулец (і, магчыма, Мікалай Варабей) звязаны з бізнес-джэтам, якім, як мяркуецца, некалькі разоў лёталі Аляксандр Лукашэнка і яго сям'я. Ва ўсякім разе, двухматорны самалёт бізнес-класа Gulfstream G550 пад бартавым нумарам EW-001PJ і ліўрэяй у колерах беларускага дзяржаўнага сцяга некалькі разоў лётаў па такім жа маршруце, як Лукашэнка ці яго сыны.

Как связаны нефтяной терминал в Риге и самолёт, на котором мог летать Лукашенко

Афіцыйна бортам валодае не беларуская дзяржава, а кампанія Eolinus Beteiligungsverwaltungs Аляксея Лысянкова. Ён жа дырэктар расійскай кампаніі "Юларус". А яна, у сваю чаргу, на 99% належыць той жа NT Marine, пра якую мы пісалі вышэй.

Ці лёгка пайсці супраць бізнес-інтарэсаў чалавека, у якога ёсць такі самалёт?

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі