Вы тут

Як выглядае рэстаран з альтанкай, які "Тапас" будуе на месцы заказніка "Лябяжы"

Рэстаран, які будуецца на Лябяжым прудзе / t.me/motolkohelp

У тэлеграм-канале "#МотолькоПомоги: Минск" з'явіліся свежыя фота рэстарана, які кампанія "Тапас" бізнесоўца Паўла Белага будуе на беразе сажалкі Лябяжай у Мінску. Будоўля разгарнулася наўпрост на берагавой лініі, дзе раней дрэвы падступалі да вады і гнездаваліся птушкі.

Грамадскія актывісты спрабавалі давесці, што рэстаран будуецца з парушэннем заканадаўства — маўляў, горабадубаўнічы план прадугледжваў, што рэканструкцыя (змена) берагавой лініі сажалкі Лябяжая не дапускаецца. Але забудоўшчык адказаў, што нічога не парушае.

Рэстаран, які будуецца на Лябяжым прудзе / t.me/motolkohelp
Рэстаран, які будуецца на Лябяжым прудзе / t.me/motolkohelp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.