Вы тут

Як сабраць гурты Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI на адной сцэне?

Лявон Вольскі / фота са старонкі ў Фэйсбуку Уладзіміра Плавінскага

26 кастрычніка ў клубе Prime Hall на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI. Прычым пэўныя песні ў жывым выкананні не гучалі ўжо шмат гадоў.

Чаму Лявон Вольскі вырашыў звярнуцца да рэпертуару сваіх даўніх праектаў? Што пераканала музыканта вярнуць у свой рэпертуар песні, якія яшчэ нядаўна ён адмаўляўся выконваць на канцэртах? Стане праграма з хітоў чатырох гуртоў пастаяннай ці прагучыць толькі адзін раз на адмысловым канцэрце 26 кастрычніка?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI Лявон Вольскі. У размове бярэ ўдзел музычны прадзюсар Уладзімір Плавінскі

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.