Вы тут

Як падчас пандэміі каранавіруса футбаліст падпісвае кантракт у Германіі

Томас Мюлер застаецца ў "Баварыі" да 2023 года / twitter.com/Brazzo

У мюнхенскай "Баварыі" прайшло падпісанне кантракту з футбалістам. Томас Мюлер застаецца ў камандзе да 30 чэрвеня 2023 года, паведамляе клубная прэс-служба. Цікава, як праходзіла цырымонія ва ўмовах аб'яўленай пандэміі каранавіруса. Ніякіх поціскаў рук, удзельнікі цырымоніі трымалі дыстанцыю адзін ад аднаго, нават падчас фатаграфавання. Пры гэтым ахоўных масак яны не мелі.

"Баварыя" аднавіла трэніроўкі 6 красавіка. Праўда, яны будуць праходзіць не так, як раней. У мэтах бяспекі футбалістаў падзялілі на некалькі груп па 4-5 чалавек. Футбольны чэмпіянат Германіі быў прыпынены да канца красавіка. Калі не будзе пагаршэння сітуацыі з каранавірусам, яго могуць аднавіць у пачатку траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.