Як музей у Варшаве дапамагае рабіць Беларусь вольнай — эфір з Задзяркоўскай

Наталля Задзяркоўская / фота з архіва
Наталля Задзяркоўская / фота з архіва

Год таму, 17 ліпеня 2022 года, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне адкрыла ў цэнтры Варшавы новую беларускую прастору — музей Вольнай Беларусі. За год музей зрабіўся адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, дзе ладзіліся не толькі выставы, канферэнцыі і творчыя сустрэчы, але і тэатральныя прэм'еры, і аўкцыёны, і "Спеўныя сходы". А 22 ліпеня музей Вольнай Беларусі запрашае на “Вечар-сустрэчу сяброў музея Вольнай Беларусі”, прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця.

Чым са зробленага цягам года можа асабліва ганарыцца каманда музея? Што цікавага плануецца і з якімі цяжкасцямі ў працы яна сутыкаецца? Якую ролю такія прасторы, як музей Вольнай Беларусі, адыгрываюць для захавання беларусамі сваёй ідэнтычнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктарка музея Вольнай Беларусі (Варшава) Наталля Задзяркоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі