Як IT зменяць Беларусь? Жывы эфір з айцішнікам-аптымістам Аляксеем Гракавым

Як IT зменяць Беларусь? Жывы эфір з айцішнікам-аптымістам Аляксеем Гракавым

"Цыфравізацыя" эканомікі, ініцыяваная беларускімі ўладамі, так ці інакш закране кожнага. І калі прадстаўнікі IT-бізнесу сустракаюць змены з аптымізмам, дык людзі, якія не маюць дачынення да "айці", чакаюць іх са скепсісам. І нагод для яго шмат: ад цалкам прадказальнага росту коштаў у сферы паслуг да яшчэ больш сур'ёзнага падзення прэстыжнасці прафесій, важных для грамадства, але аплачваемых не так добра, як тэставанне ці напісанне праграмнага кода.

Як Беларусь зменіцца пад уплывам дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі"? Як не згубіцца ў новым свеце і не застацца на задворках IT-гавані, пра якую днямі казаў Аляксандр Лукашэнка? Паразмаўлялі пра гэта з IT-распрацоўшчыкам і IT-аптымістам Аляксеем Гракавым, саўладальнікам кампаніі VironIT.com, гульня якой прыцягнула ў 2016-м годзе $1 млн інвестыцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі