Як драмтэатр у Чарнігаве выглядае пасля ўдару расійскай ракетай
![Так цяпер выглядае драмтэатр у Чарнігаве / Пола Бранштэйн](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/f3938xhw8aa4lzk.jpg.webp?itok=CaMAcHY-)
Так цяпер выглядае драмтэатр у Чарнігаве / Пола Бранштэйн
Будынак драмтэатра ў Чарнігаве разбураны ўдарам расійскай ракеты "Іскандэр". Здымкі, зробленыя праз дзень пасля ўдару, публікуе фатограф Пола Бранштэйн.
![Как драмтеатр в Чернигове выглядит после удара российской ракетой](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F3936FtXQAAvVtA.jpg.webp?itok=Alib4uQJ)
Так цяпер выглядае драмтэатр у Чарнігаве / Пола Бранштэйн
![Как драмтеатр в Чернигове выглядит после удара российской ракетой](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F3937AJWQAAnKig.jpg.webp?itok=NLmzwCG4)
Так цяпер выглядае драмтэатр у Чарнігаве / Пола Бранштэйн
Раніцай у суботу, 19 жніўня, Расія нанесла ўдар па цэнтры Чарнігава. Ракета патрапіла ў будынак драмтэатра, дзе ў той момант праходзіла выстава дронаў.
У выніку абстрэлу загінулі сем чалавек, 156 атрымалі раненні. Сярод ахвяр атакі — 6-гадовая дзяўчынка Сафія. Яна памерла ад страты крыві.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.