Расія ўдарыла па цэнтры Чарнігава. Ёсць параненыя і загінулыя

Чарнігаў пасля ўдару ракеты 19 жніўня 2023 года / 24tv.ua

Чарнігаў пасля ўдару ракеты 19 жніўня 2023 года / 24tv.ua

Паводле папярэдніх звестак, Расія атакавала Чарнігаў балістычнай ракетай. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус. Ужо вядома пра 5 загінулых і 37 параненых.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паказаў наступствы ракетнага абстрэлу Чарнігава і пацвердзіў, што ёсць загінулыя і параненыя:

Расійская ракета трапіла проста ў цэнтр горада, у наш Чарнігаў. Плошча, палітэхніка, тэатр. Звычайны суботні дзень, які Расія ператварыла ў дзень болю і страт.

Мясцовая адміністрацыя заклікае гараджан заставацца ў сховішчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі