Вы тут

Ягор Герасімаў развітаўся з Кубкам Крамля

Ягор Герасімаў / З архіву Reuters

Ягор Герасімаў выбыў з Кубка Крамля. У чацвер у паядынку 1/8 фіналу беларускі тэнісіст прайграў расіяніну Аслану Карацаву — 4:6, 3:6. Яны гулялі менш за паўтары гадзіны. За ўсю гульню ў Герасімава быў толькі адзін брэйк-пойнт, які рэалізаваць ён не змог.

У 1/16 фіналу Герасімаў абыграў у трох сэтах серба Міяміра Кецманавіча з першай сотні сусветнага рэйтынгу — 6:3, 1:6, 6:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.