"ЯEBU Таксі". У сацсетках зрабілі лагатып для аб'яднаных "Яндэкс-Таксі" і Uber

"ЯEBU Таксі". У сацсетках зрабілі лагатып для аб'яднаных "Яндэкс-Таксі" і Uber

13 ліпеня стала вядома пра аб'яднанне двух буйных інтэрнэт-сервісаў па перавозцы пасажыраў. Сусветны гігант Uber і рэгіянальны сервіс "Яндэкс-Таксі" аб'ядноўваюць дадаткі для замовы аўтамабіляў у Беларусі, Расіі, Азербайджане, Казахстане, Арменіі, Грузіі (у апошніх дзвюх краінах Uber не працаваў).

Нягледзячы на тое, што 13 ліпеня акцыі "Яндэкса" абнавілі гістарычны максімум, карыстальнікі абодвух сервісаў шакаваныя здзелкай. І нават прыдумалі для аб'яднанай службы здзеклівы лагатып, на якім можна прачытаць непрыгожае слова.

У свеце здзелку ацэньваюць як паразу Uber у змаганні з традыцыйнымі службамі таксі на тэрыторыі былога СССР. Напрыклад, The Wall Street Journal лічыць, што "Uber перажывае рэдкае адступленне ў Расіі, дэманструючы гатоўнасць кампаніі, што знаходзіцца ў аблозе, выйсці з "дарагіх" супрацьстаянняў за мяжой".

Украінскія СМІ пішуць, што пасля навіны пра аб'яднанне з "Яндексам" Uber адмовіўся ад планаў адкрыць міжнародную штаб-кватэру ў Кіеве.

А сацсеткі, як заўжды, жартуюць:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі