Вы тут

Яднанне пад прымусам: навошта рэжыму новыя святы?

Вадзім Мажэйка / Еўрарадыё

Беларускі рэжым прыдумаў сабе новае свята — Дзень народнага адзінства. Як і хто выбіраў дату святкавання таго адзінства, пытанне асобнае. Але цікава, што нават у гэты дзень рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца, а прапагандысты ў супрацы са спецслужбамі працягваюць шукаць унутранага ворага, знаходзячы яго ў кожным нелаяльным рэжыму.

Навошта рэжыму гэтае прыдуманае свята і ці прымуць яго беларусы? Памілаванне 13 палітвязняў — каму гэта сігнал і ці варта верыць у шчырасць такіх сігналаў? Ці варта чакаць росту пратэставых настрояў і спадзявацца на стачку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.