"Я не падтрымліваю Лукашэнку менавіта цяпер" — Сабаленка

Арына Сабаленка падчас прэс-канферэнцыі на "Ралан Гаросе" / twitter.com/josemorgado
Арына Сабаленка падчас прэс-канферэнцыі на "Ралан Гаросе" / twitter.com/josemorgado

Арына Сабаленка заявіла, што цяпер ужо не падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку, бо не падтрымлівае вайну. Заява прагучала на прэс-канферэнцыі, якую беларуская тэнісістка дала пасля выхаду ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Францыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 6 чэрвеня Сабаленка выйграла ва ўкраінскай тэнісісткі Эліны Світолінай — 6:4, 6:4.

На прэс-канферэнцыі пасля гэтай перамогі ў Сабаленкі спыталіся пра яе агульныя фота з Лукашэнкам.

"Ну, мы шмат гулялі ў Кубку Федэрацыі ў Беларусі. Ён быў на нашых матчах, фатаграфаваўся з намі пасля матча. Нічога дрэннага ў той час не адбывалася ні ў Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Расіі", — адказала тэнісістка.

— Вы кажаце, што не падтрымліваеце вайну. Але вы па-ранейшаму падтрымліваеце Аляксандра Лукашэнку? — запыталіся ў яе.

— Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то бок не падтрымліваю Лукашэнку менавіта цяпер, — заявіла спартоўка.

Раней Сабаленка на прэс-канферэнцыях на "Ралан Гаросе" адмаўлялася каментаваць святкаванне Новага года з Лукашэнкам, а потым і ўвогуле правяла прэс-канферэнцыю для выбраных СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі