Вы тут

“Я напісаў паперу аб супрацоўніцтве” — каго і як вярбуюць сілавікі

Фота: BackpackerTrack.com / www.flickr.com 

Адзін з фігурантаў “справы БЕЛТА”, рэдактар партала tut.by Дзмітрый Бобрык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку заявіў, што падчас допыту ў Следчым камітэце яму пагражалі і змушалі да супрацоўніцтва. Дзмітрый піша, што ён “дазволіў сабе праявіць слабасць, збаяцца”, і напісаў паперу аб супрацоўніцтве.

Хто мог вербаваць журналіста падчас допыту ў будынку Следчага камітэта? Пагрозы і шантаж — нязменныя сродкі для вярбоўкі? Ці магчыма пазбегнуць ціску і, як вынік, згоды на супрацоўніцтва са спецслужбамі і сілавікамі? Ці ратуе прызнанне ад выканання згоды аб супрацоўніцтве?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць фігурант “Справы БЕЛТА”, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

 

Паўлюк Быкоўскі і Андрэй Паротнікаў адказваюць на пытанні Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.