"Я цябе зараз прыб'ю, на***!" Матуля з вазком закаціла скандал у скейт-парку

"Я цябе зараз прыб'ю, на***!" Матуля з вазком закаціла скандал у скейт-парку

Тэмпераментная матуля з вазком закаціла скандал у скейт-парку. Дзяўчыне не спадабалася, што падлеткі катаюцца на рампе. Тады яна зайшла з дзіцячым вазком на бетонную тэрыторыю парка і пачала вучыць школьнікаў жыццю: маўляў, ездзіць тут нельга.

Відэа спрэчкі трапіла ў распараджэнне журналістаў "РЕН TV". Яны сцвярджаюць, што дзея адбываецца ў Беларусі.

Юнакі тлумачаць дзяўчыне, што парк якраз-такі прызначаны для спорту. Але матулю ўжо не спыніць:

"Ты сыдзі ад мяне наогул, ты чаго крычыш! У мяне дзіця маленькае, ты што, не разумееш? Я цябе зараз прыб'ю на***!" — крычыць яна.

Малы ў калысцы пачынае плакаць, але маці ўжо ўсё роўна. Яна працягвае ўпарта настойваць на сваім. Але ў рэшце рэшт, стаміўшыся ад бясконцых крыкаў, дзяўчына сыходзіць.

Насамрэч, ролік быў выйладзены ў "ВКонтакте" яшчэ напачатку красавіка. Высветліць, дзе адбываецца дзеянне, даволі цяжка. Але, мяркуючы па тым, што ў поўнай версіі відэа дзяўчына хоча выклікаць міліцыю і пагражае, што хлопцы "паедуць па паўночна-заходняй [акрузе]", гэта як мінімум не ў Мінску, бо ў сталіцы Беларусі такой акругі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі