Wargaming прызначае стыпендыі для студэнтаў БДУ

Wargaming прызначае стыпендыі для студэнтаў БДУ

Кампанія Wargaming, стваральнік гульні World of Tanks, будзе плаціць стыпендыі студэнтам БДУ. Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, прэтэндаваць на атрыманне стыпендый могуць студэнты 2-3 курсаў чатырох факультэтаў БДУ: фізічнага, хімічнага, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій.

Формай адбору стане конкурс, згодна з якім кандыдатам неабходна мець высокую ацэнку паспяховасці, матывацыйнае эсэ, а таксама займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Усяго выдзеляць 16 стыпендыяў — па чатыры на кожны названы факультэт.

Гэта пілотны праект Wargaming. У выпадку, калі ён будзе паспяховым, колькасць стыпендыянтаў павялічыцца і ў гэтай праграме змогуць удзельнічаць прадстаўнікі іншых факультэтаў БДУ. Таксама праграму могуць пашырыць на іншыя беларускія ВНУ.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі