Вы тут

Вызваленыя пратэстоўцы расказалі пра зверствы сілавікоў

Практычна ўсе вызваленыя маюць на целе сляды збіцця / Еўрарадыё

Уначы з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску вызвалялі сотні затрыманых пратэстоўцаў (вызвалялі іх і ў Жодзіне). Іх сустракалі сваякі, сябры, валанцёры, журналісты. Практычна ўсе вызваленыя маюць на целе сляды збіцця. Людзі распавядалі, як іх збівалі, здзекаваліся, пускалі ў перапоўненыя камеры газ. Гэта ўсё нагадвае канцлагер!

Некаторых вызваленых адразу ж забіралі машыны хуткай дапамогі.

Пры гэтым намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў, які ўначы прыязджаў на Акрэсціна, заявіў, што "здзекаў не было". І ніякіх прабачэнняў! "Вы адкажаце за ўсё!", — пачуў міліцэйскі генерал.

Барсукоў паабяцаў, што да раніцы мусяць вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў. Як вядома, паводле афіцыйных даных, за чатыры дні было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, два чалавекі загінулі.

Гэты і наступныя здымкі — Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.