Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў чэмпіянату свету па хакеі

iihf.com
iihf.com

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Славакіі. Апошняй у плэй-оф выйшла зборная Швецыі, якая абыграла зборную Латвіі з лікам 5:4 у драматычным паядынку 20 мая.

Латышам, каб выйсці ў чвэрцьфінал, была патрэбная толькі перамога ў асноўны час. Пры ліку 4:4 у канцы трэцяга перыяду трэнер латышоў зняў брамніка пры гульні ў роўных складах, і Дэніс Расмусэн за 34 секунды да канца матча прабіў пустыя вароты латвійскай зборнай.

Пары каманд, якія сустрэнуцца ў чвэрцьфіналах, вызначацца 21 мая па выніках апошніх матчаў. Пераможца групы В згуляе з чацвёртым месцам групы А і гэтак далей. На першае месца ў групе В прэтэндуюць зборныя Расіі, Швецыі і Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі