Вы тут

Вызначыліся сапернікі беларускіх клубаў у Лізе канферэнцый

Адбылося лёсаванне Лігі канферэнцый / Reuters

16 чэрвеня лёсаванне вызначыла сапернікаў беларускіх футбольных клубаў у другім раўндзе новага еўракубка — Лігі канферэнцый. 

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" будзе сустракацца з дацкім "Капенгагенам".

Сапернік БАТЭ вызначыцца ў супрацьстаянні пары "Дынама" Батумі (Грузія) — "Трэ Пенне" (Сан-Марына).

Брэсцкае "Дынама" будзе гуляць супраць пльзеньскай "Вікторыі". Першая сустрэча пройдзе ў Чэхіі. 

Калі салігорскі "Шахцёр" у першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў прайграе балгарскаму "Лудагорцу", то ў другім адборачным раўндзе Лігі канферэнцый ён сустрэнецца з клубам, які прайграе ў пары "Фола" (Люксембург) — "Лінкальн" (Гібралтар).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.