Вы тут

Вызначаныя саперніцы беларусак на Australian Open

Reuters

Вызначаныя саперніцы беларусак на Australian Open. Лёсаванне прайшло ў Мельбурне. Як вядома, сёлета беларускія тэнісісты маюць рэкорднае прадстаўніцтва ў асноўнай сетцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

У 1/64 фіналу Аляксандра Сасновіч (33-е месца ў рэйтынгу WTA) згуляе з Кірстэн Фліпкенс з Бельгіі (49), Вікторыя Азаранка (52) — з Лаурай Зігемунд (110) з Германіі, Вера Лапко (63) — з Ёханай Ларсан (75) са Швецыі, Арына Сабаленка (11) — з расіянкай Ганнай Калінскай (167).

У мужчынскім адзіночным разрадзе згуляе беларус Ілля Івашка (92).

Матчы асноўнай сеткі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі пачнуцца 14 студзеня.