Выйшла кніга пра станаўленне беларусаў: Ад малпы да трактара і беларуса

У кнігу ўвайшлі 100 гісторый ад людзей, якія ў розны час і з розных прычынаў адчулі сябе беларусамі. Раней гісторыі публікаваліся на сайце budzma.org і tut.by як праекты “Як я стаў беларусам” і “Быць беларусам”.

Цяпер кніга перакладаецца на рускую мову, паведаміў падчас прэзентацыі аўтар Севярын Квяткоўскі:

“Мы мала пра сябе заяўляем. Мы сціплыя, сарамлівыя. Па-англійску я, на жаль, пакуль не пацягну. У свеце мала людзей, якія чытаюць па-беларуску, па-руску значна больш, у тым ліку ў Заходняй Еўропе і ЗША. Я хачу, каб яны гэта ўбачылі і зацікавіліся. На расійскіх рэсурсах ужо абмяркоўваюць вокладку”.

Гэтая кніга — спроба разабрацца, чаму для беларусаў важна быць самімі сабой, і паглядзець на сябе збоку.

Севярын Квяткоўскі: “Мы паспрабавалі паглядзець на сябе збоку і разабрацца, чаму мы такія. Чаму для нас важна быць беларусам, чаму для нас важная беларуская мова і культура. Бо для многіх гэта няважна”.

У кнізе можна адшукаць гісторыі музыканта Сяргея Міхалка, спартсмена Віталя Гуркова, гісторыка Сяргея Харэўскага, пісьменніка Уладзіміра Арлова, драматурга і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка ды іншых.

Наведнікі прэзентацыі

Аўтар — Севярын Квяткоўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі