Вы тут

Выйшаў першы тызер фільма "Рэмба 5: Апошняя кроў"

Сільвестр Сталонэ на Канскім кінафестывалі, 2019 г. / Reuters

Выйшаў першы тызер фільма "Рэмба 5: Апошняя кроў". У ім легендарны ветэран в'етнамскай вайны Джон Рэмба ў выкананні Сільвестра Сталонэ змагаецца з арганізаваным крыміналам у Мексіцы. Яго задача — выратаваць чалавека. Сталонэ не толькі выканаў галоўную ролю, але і быў адным з сцэнарыстаў. Рэжысёр — Адрыян Грунберг. Прэм'ера "Рэмба 5" чакаецца ў верасні.

Першы фільм "Рэмба" з'явіўся ў 1982 годзе. Чацвёртая частка выйшла на экраны 11 гадоў таму.