Вы тут

Выйшлі на волю журналісты Алесь Дашчынскі і Ганна Галёта

Алесь Дашчынскі / @radiosvaboda

Выйшаў на волю журналіст Алесь Дашчынскі, ён ужо знаходзіцца дома, паведамляе Радыё Свабода. Ён знаходзіўся за кратамі з 16 ліпеня. Цяпер Дашчынскі пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы.

"Увечары... нечакана прыйшлі і сказалі мне збірацца з рэчамі,кажа Дашчынскі. — ...Мяне павялі ўніз, там я яшчэ ўбачыў журналістку "Белсату" Ганну Галёту — і нас выпусцілі: спачатку яе, пасля мяне".

Галёта была затрымана таксама 16 ліпеня.

Па словах Дашчынскага, на Акрэсціна ён пабываў у трох камерах (быў з Алегам Груздзіловічам, у адной з іх бачыў журналіста Ігара Ільяша). У іх "не было ні матрацаў, ні падушак, ні коўдраў, спалі на голых нарах".

За кратамі застаюцца журналісты Інэса Студзінская і Алег Груздзіловіч. У чым іх абвінавачваюць, невядома. Яны, як і Алесь Дашчынскі, і Ганна Галёта, прызнаныя палітвязнямі.

Груздзіловіч, Студзінская і Дашчынскі шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, аднак у 2020-м МЗС пазбавіў іх акрэдытацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.