Выйграй 2 квіткі на канцэрт "Мумий Тролль"!

У конкурсе ўжо паўдзельнічаў клон Іллі Лагуценкі (відэа).
Хочаш паслухаць самыя лепшыя і самыя рэдкія песні “Мумий Тролля”? Хадзем на прэзентацыю іх новага дыска разам з Еўрарадыё! 

24 лістапада ў мінскім Палацы Спорту “Мумий Тролль” прэзентуе свой новы альбом “Редкие земли”.

Як выйграць квіткі?

1. Уключы жывы эфір Еўрарадыё ў 20:10 17, 18,19 ці 22 лістапада. 

2. Паслухай урывак з песні “Мумий Тролль”, які прагучыць у жывым эфіры.

3. Здагадайся, што гэта за песня.

4. Дашлі дыджэю мэсэдж: “Я ведаю адказ!” Спяшайся! Мы патэлефануем толькі самаму хуткаму "мумітролязнаўцу".

Я ВЕДАЮ, ШТО ГЭТА ЗА ПЕСНЯ
Даслаць

Дыджэй імгненна атрымае твой мэсэдж. Усе мэсэджы будуць аўтаматычна сартавацца па часе. Праз 10 хвілін пасля таго, як урывак прагучаў у эфіры, дыджэй патэлефануе таму, хто першым даслаў сваё паведамленне.

5. Назавеш песню правільна - трапіш у фінал. Калі не, то спрабуй яшчэ!
Адразу пасля таго, як нехта ўгадае песню, дыджэй паставіць новы ўрывак, і вызначыцца новы фіналіст!

Што трэба рабіць у фінале?

Тое ж самае! Толькі ўрывак з песні будзе складанейшым, а сапернікі – мацнейшымі!

Поспехаў!

Важныя даты: 
17, 18, 19, 22 лістапада – конкурс
23 лістапада ў 20:10 – фінал

Дадатковая інфармацыя:
Дата: 24 лістапада
Месца: Палац Спорту
Кошт квіткоў: 50 000 – 150 000 (трыбуны), 55 000 – 60 000 (танцпол)
Інфалінія: +375 29 649 08 88,+ 375 29 674 97 61,+ 375 29 851 77 06:


Фота: www.tsuguliev.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі