Выстава Бэнксі ў Маскве адмяняецца

Па словах прэс-службы "Манежа", некаторыя ключавыя брытанскія ўладальнікі твораў Бэнксі адмовіліся ад свайго ўдзелу ў праекце па незалежных ад арганізатараў прычынах. Гэтая адмова робіць выставу немагчымай, адзначае ВВС.



Выстава была прызначаная з 25 верасня па 19 кастрычніка. Яна мусіла стаць першай у свеце маштабнай рэтраспектывай Бэнксі — вядомага брытанскага стрыт-мастака. На ёй планавалася выставіць больш за 130 яго твораў, выкананых у розных тэхніках.



Фота — re-actor.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі