Вы тут

Вырасла колькасць спробаў нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю

За дапамогу нелегалам у нядзелю затрыманыя 4 чалавекі / twitter.com/Straz_Graniczna​

У нядзелю, 24 кастрычніка, польскія памежнікі спынілі 508 спробаў нелегалаў трапіць у краіну з Беларусі, паведамляе Памежная служба краіны. У суботу такіх спробаў было 373.

Затрыманыя 19 мігрантаў — большасць з Сірыі, таксама ў ліку затрыманых ёсць іракцы і палестынцы.

За дапамогу нелегалам затрыманыя 4 чалавекі. Гэта грамадзяне Ірака, Нідэрландаў і Германіі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у кастрычніку нелегальныя мігранты 12,8 тысячы разоў спрабавалі прайсці ў Польшчу з беларускага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.