Вы тут

У кастрычніку польскія памежнікі спынілі 12,8 тысяч мігрантаў з Беларусі

Польскія памежнікі / tvp.info

У кастрычніку нелегальныя мігранты 12,8 тысяч разоў спрабавалі прайсці ў Польшчу з беларускага боку. За 2021 год — 24,5 спробаў.

За апошнія суткі польскія памежнікі спынілі 373 бежанца, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Усе спробы спынены, паведамляе польская памежная служба.

За дапамогу ў перасячэнні мяжы затрыманыя два грамадзяніна Ірака і адзін грамадзянін Сірыі.

Раней некаторым бежанцам ўдавалася трапіць у Польшчу. Двойчы польскія памежнікі знаходзілі цяжарных бежанак, якія нараджалі пасля перасячэння польскай мяжы. Гэта былі грамадзянкі Ірака і Конга.

Нядаўна польскія памежнікі апублікавалі відэа, як мігранты "штурмуюць" мяжу.

Польшча абвінавачвае ў міграцыйным крызісе беларускія ўлады. Тым часам мігранты, якім удалося прарвацца ў Польшчу, дабіраюцца да нямецка-польскай мяжы. Паліцыя Германіі прапануе ўзмацніць кантроль на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.