Выпускныя іспыты ў школах могуць увязаць з цэнтралізаваным тэставаннем

Выпускныя іспыты ў школах могуць увязаць з цэнтралізаваным тэставаннем

У Беларусі выпускныя іспыты ў школах могуць увязаць з цэнтралізаваным тэставаннем. Пра гэта ў сераду заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, стаіць задача зняць нагрузку з адзінаццацікласнікаў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Пра новаўвядзенне Карпенка распавядаў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ. Змены чакаюцца на працягу 1-2 гадоў.

На калегіі міністэрства таксама было заяўлена пра павелічэнне ў ВНУ набору на IT-спецыяльнасці, пра запланаванае стварэнне "незалежных лабараторый", у якіх будуць займацца студэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі