Выпускнікі акадэміі ФСБ будуць ахоўваць беларускую мяжу

Афіцэрскія пагоны і дыпломы атрымалі лейтэнанты, паведамляе “Расійская газета”.



Нядаўнія курсанты-расіяне будуць праходзіць службу ў памежных органах ФСБ Расіі. Беларусы, якія вучыліся з расіянамі ў адных групах, будуць ахоўваць мяжу Беларусі. Выпускнікі нацыянальных груп адправяцца служыць у памежныя органы Туркменіі, Таджыкістана, Арменіі, Казахстана і Манголіі.



Акадэмія рыхтуе спецыялістаў аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама адмыслоўцаў па эксплуатацыі сродкаў аховы мяжы. Выпускнікі будуць праходзіць службу як на камандных пасадах, так і на інжынерных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі