Google блакаваў акаўнт расійскага МЗС на Youtube

У паведамленні МЗС, якое цытуе ВВС, гаворыцца, што акаўнт Міністэрства замежных спраў Расіі ў YouTube быў блакаваны, хутчэй за ўсё, праз тэхнічную накладку.





Як выявілася, тэлекампаніі "Першы канал" і ВГТРК накіравалі свае апеляцыі кіраўніцтву Google. Яны паведамілі, што не маюць прэтэнзій да міністэрства. Пасля гэтага карпарацыя Google паведаміла пра хуткае аднаўленне працы акаўнта.





Фота — 1tv.ru