Вынікі "зачысткі" грамадзянскай супольнасці 14 ліпеня ў Беларусі

Правабаронцы падвялі вынікі 14 ліпеня, калі прайшла чарговая хваля маштабнай атакі на грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Ператрусы прайшлі ў Мінску і ў рэгіёнах: у офісах БАЖ, БХК (сілавікі выбівалі дзверы), лабараторыі "Новак", пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ "Вясна" (па вуліцы Мяржынскага), АГП, "Гендэрных перспектываў", Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, Цэнтра інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва "Адвакацыя" (Полацк), Цэнтра "Трэці сектар" (Гродна), Фонда імя Льва Сапегі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Платформы "Имена", Руху "За свабоду!", Партыі БНФ, Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, пляцоўкі "Тэрыторыя правоў", Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.