Вы тут

Вынікі года. Вайцюшкевіч: Дазваляюць канцэрты ў забягалаўках — я і гэтаму рады!

Фота: ultra-music.com

У 2016 годзе Зміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом на вершы Уладзіміра Някляева з варшаўскім скрыпічным квартэтам. У музыкі адбылося шмат канцэртаў у Польшчы, Літве, Чэхіі, Бельгіі, Нямеччыне і ЗША. А вось выступаў у Беларусі амаль не было: Вайцюшкевіч па-ранейшаму застаецца пад негалоснай забаронай. 

"Пачалі дазваляць мае канцэрты хаця б у забягалаўках, — падсумоўвае ён вынікі года. — Але я гэтаму нават у забягалаўках рады! Спадзяюся, што будзе магчымасць граць па ўсёй Беларусі, і ў канцэртных залах таксама".

Такім чынам, Вайцюшкевіч не губляе аптымізму. "Крызіс беларусам не страшны, бо мы жывем кожны сваім жыццём, і кожны нарыхтоўваецца, разлічваючы на цяжкія абставіны, — мяркуе музыка. — Таму, я думаю, з беларусамі ўсё будзе добра, нягледзячы, нават, на тое, што даводзіцца ўжо мяняць долары!"

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Дзмітрый Рабаў у студыі Еўрарадыё