Вынесены прысуд па "справе маладафронтаўцаў"

29 траўня прыкладна ў 15:30 суд Маскоўскага раёна г. Мінска вынес прысуд па так званай “справе маладафронтаўцаў”. Зміцер Федарук атрымаў 40 базавых велічынь штрафу, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі – па 30 базавых велічынь кожны. Насце Палажанцы вынесена перасцярога. Адпаведна, спадар Федарук цяпер вінен дзяржаве 1 мільён 240 тысяч рублёў, спадары Корбан, Янушэўскі і Гарэцкі – па 930 тысячаў.

Сістэмныя блокі кампутараў, якіх маладафронтаўцы пазбавіліся падчас вобшукаў, канфіскаваныя ў прыбытак дзяржавы.

Сайт газеты “Наша Ніва” паведамляе, што ля ганка суда маладафронтаўцаў сустракалі 200 чалавек з кветкамі і паветранымі балонікамі. Барыс Гарэцкі заявіў, што суд быў вымушаны адступіць пад ціскам грамадскасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі