Вылучэнне ў дэпутаты мясцовых саветаў пачнецца 10 снежня

Вылучэнне ў дэпутаты мясцовых саветаў пачнецца 10 снежня

Вылучэнне ў дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі пачнецца 10 снежня. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, вылучэнне будзе працягвацца да 8 студзеня. Рэгістрацыя пройдзе 9-18 студзеня. Пасля яе пачнецца агітацыйная кампанія. Выбары ў мясцовыя саветы прызначаны на 18 лютага 2018-га.

Дарэчы, Ярмошына прапанавала Лукашэнку скасаваць сельскія саветы дэпутатаў, праводзіць выбары кіраўнікоў мясцовых сельскіх адміністрацый, і ён да такой ініцыятывы паставіўся пазітыўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі