Выказванні Лукашэнкі пра бабруйскіх габрэяў выклікалі пратэсты ў ЕС і ЗША

Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў прапанаваў Аляксандру Лукашэнку адмовіцца ад антысеміцкіх выказванняў. Яго прадстаўнікі адзначылі, што каментары беларускага прэзідэнта, выказаныя на сустрэчы з расійскімі журналістамі 12 кастрычніка, “выклікаюць трывогу”. Адпаведную заяву рыхтуюць і прадстаўнікі Кангрэсу ЗША.

Напярэдадні з крытыкай у адрас заяваў Лукашэнкі выступілі Еўрапарламент і Савет Еўропы. Гэтыя еўрапейскія арганізацыі параілі кіраўніку Беларусі папрасіць прабачэння за свае “ганебныя словы”, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі